Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Да вытокаў душой дакрануўшыся

Дата: 4 сентября 2019 в 13:22, Обновлено 4 сентября 2019 в 19:33
235 просмотров

Вучням нашай сярэдняй школы №1 г.п.Рось пашчасціла пабываць на фестывалі да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме.

З першых крокаў мы акунуліся ў цудоўную атмасферу гэтага свята.

         На фестывалі кнігі і прэсы мы ўбачылі безліч выставачных і гандлёвых павільёнаў, тэматычных пляцовак, экспазіцый.

         Пачалася наша вандроўка з удзелу ў квест-гулні “Код Сапегі”. МЫ атрымалі карту з заданнямі, якія датычыліся гістарычных мясцін горада. Таму на працягу экскурсіі не толькі атрымлівалі цікавую інфармацыю, але і шукалі адказы да прапанаваных заданняў. І вынікі не заставілі сябе чакаць. Вучні Лазар М. і Богдан У. разгадалі код Сапегі і атрымалі прыз: гульню-вандроўку “Таямніцы даўняга скрыпторыя”.

         Незабыўныя ўражанні засталіся пасля наведвання друкарскага двара XVI стагоддзя. Там мы ўбачылі прыстасаванні і машыны рознага часу для друкарскай справы. Колькі было радасці, калі кожны з нас змог адчуць сябе друкаром таго часу. На адноўленым друкарскім станку часоў Ф. Скарыны кожны жадаючы змог раздрукаваць першую старонку старажытнай Бібліі.

         Тут жа мы падзівіліся на сапраўдны аб’ект мастацтва: фігуру зубра, якая выканана з дэталяў і шрыфтоў тыпаграфскіх машын і абсталявання XIX – п. XX стагоддзяў.

         Не паспелі мы зрабіць некалькі крокаў, каб папасці на цэнтральную плошчу, як убачылі тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў свята. Відовішча захапляла сваім размахам і маляўнічасцю.

         Прыемнай нечаканасцю для нас стала запрашэнне на адну з турыстычных пляцовак, дзе гасцей частавалі старажытнымі стравамі па рэцэптах з кніг беларускіх класікаў. Вельмі даспадобы ўсім прыйшліся коласаўскія бліны з прыпекам з паэмы “Новая зямля”.

         Калі мы апынуліся ў гістарычным цэнтры горада, то ўбачылі велічную бронзавую скульптуру славутага дзеяча часоў ВКЛ Льва Сапегі, які аставіў значны след у гісторыі княства і горада. Адкрыцце гэтага помніка адбылося ў гэты ж дзень.

Далей наш шлях прайшоў праз горад майстраў. Якія таленаваітыя людзі жывуць на нашай Гродзеншчыне! Унікальнымі вырабамі народных умельцаў можна было не толькі палюбавацца, але і набыць іх. Што мы з задавальненнем і зрабілі.

         У Слонімскі драмтэатр нас запрашаў сам заснавальнік тэатра Міхаіл Казімір Агінскі. З вялікай ахвотай мы пранялі запрашэнне і не пашкадавалі. Чароўныя гукі паланеза Агінскага напаўнялі ўнутраны дворык, дзе былі размешчаны разныя віды батлеек. У хуткім часе пачалося выступленне самадзейных артыстаў, у якім мы прынялі актыўны ўдзел  і, нават, атрымалі гасцінцы.

         Наведалі мы яшчэ парк культуры і адпачынку. Прыемныя сюрпрызы чакалі нас і тут. Выступленне дзіцячых калектываў, інтэрактыўныя гульні, атракцыёны, павільены з дзіцячай літаратурай. Можна было не толькі набыць новую цікавую кнігу, але і атрымаць аўтограф аўтара.

         Шмат чаго хацелася яшчэ ўбачыць. Але прыйшоў час развітвацца з гасцінным Слонімам. Але мы ў сваім сэрцы літаральна захаваем самыя цеплыя і сардэчныя ўспаміны пра свята роднага слова.

                                                                                            Алена Польцына, настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Фотоальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.