Адкрыццё тыдня, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы
Асноўныя мэты папулярызацыі беларускай мовы
1. Фарміраванне сістэмы ведаў пра мову і маўленне, уменняў карыстацца беларускай мовай ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці, развіццё камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай і мастацка-эстэтычнай культуры вучняў;
2. Далучэнне вучняў да мастацтва слова і фарміравання на гэтай аснове мастацкага мыслення, эстэтычных пачуццяў, чытацкай і маўленчай культуры, выхаванне чалавека з глыбокім гуманістычным светапоглядам, з развітым пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі.
План ДУА "Сярэдняя школа №1 г.п.Рось"
Каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца
ў 2019/2020 навучальным годзе:
верасень: 90-годдзе з дня нараджэння Мікалая Матукоўскага
95-годдзе з дня нараджэння Артура Вольскага
кастрычнік: 70-годдзе з дня нараджэння Аляксея Якімовіча
лістапад: 110-годдзе з дня нараджэння Максіма Лужаніна
снежань: 85-годдзе з дня нараджэння Івана Чыгрынава
студзень: 100-годдзе з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка
80-годдзе з дня нараджэння Леаніда Дайнекі
люты: 95-годдзе з дня нараджэння Івана Навуменкі
85-годдзе з дня нараджэння Рыгора Барадуліна
сакавік: 100-годдзе з дня нараджэння Аляксея Пысіна
60-годдзе з дня нараджэння Віктара Шніпа
красавік: 80-годдзе з дня нараджэння Віктара Казько
май: 90-годдзе з дня нараджэння Алеся Петрашкевіча
80-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Ліпскага
120-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Жылкі
чэрвень: 85-годдзе з дня нараджэння Васіля Зуёнка
70-годдзе з дня нараджэння Аляксея Дударава
120-годдзе з дня нараджэння Кузьмы Чорнага
115-годдзе з дня нараджэння Петруся Броўкі
ліпень: 55-годдзе з дня нараджэння Людмілы Рублеўскай
115-годдзе з дня нараджэння Пятра Глебкі
120-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі
жнівень: 70-годдзе з дня нараджэння Леаніда Галубовіча
110-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Корбана
70-годдзе з дня нараджэння Галіны Каржанеўскай
Родная мова
Наша мова, як сонейка светлая,
Як ігрысты, звонкі ручэй,
Як пяшчотныя рукі матулі,
Што сагрэюць ў халодны дзень.
Нашых песняў прыгожыя словы…
І прыходзяць яны не здалёк.
Не падзеліш Айчыну і мову.
Ты без іх, што апаўшы лісток.
Купалу прысвячаецца
Юбiляра вiтаю я словам,
Словам шчырым i словам адданым!
Ускалыхнулi мне струны сэрца
Цудадзейныя вершы Купалы.
Песня –цуд лiецца па свеце
I кладзецца на душу яскрава.
Не змаўкаюць у народзе навекi
Запаветныя словы Купалы.
Ты iмкнуўся да сонца, да зорак,
I ляцеў у бясконцыя далi.
Сваю душу раскрыў усяму свету,
I прарочыя словы гучалi.
I схiляю галаву я долу
Перад талентам вялiкiм, суровым.
Хай гучыць мая родная мова
У бессмяротных паэтавых словах!
Беларускі край
Я край беларускі да болю люблю,
І ён мяне кожнаю сцежкай вітае,
Лясамі, лугамі, расінкай, званочкам,
У полі-сваім залатым каласочкам.
У краі тым людзі жывуць-беларусы.
І гэтым народам я ганаруся.
З ранку да ранку людзі працуюць,
А потым смяюцца, спяваюць, танцуюць.
Пахне ў іх хатах печаным хлебам.
Цудоўны той пах уздымаецца ў неба.
А неба над краем блакітнае ззяе,
І хмара вайны яго не кранае.
Я бачу сваімі вачамі край гэты.
У ім шмат загадак, дзівосных сакрэтаў.
Заўсёды над краем сонца смяецца…
Любімы куток Беларуссю завецца!