Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

2021 год - Год народного единства

Дата: 12 марта 2018 в 10:48, Обновлено 12 мая 2021 в 15:18

Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал указ №1 «Об объявлении 2021 года Годом народного единства». Решение принято для консолидации общества, сплочения белорусского народа на основе идей суверенитета и независимости страны.

Как сообщалось, предложение сделать 2021-й Годом народного единства Президент высказал во время новогоднего обращения к белорусскому народу. Александр Лукашенко отметил, что некоторые, столкнувшись с вызовами 2020 года, стали говорить о желании вернуться в Беларусь, какой она была годом раньше.

- Я, конечно, рад, что вы оценили достигнутое, но возвращаться в прошлое мы не будем. У нас нет времени идти назад и проходить пройденное. Мы обязательно создадим Беларусь будущего, и она будет лучше нынешней. Для этого надо просто отправить 2020-й в историю. Но не забыть его уроки, - убежден белорусский лидер. - Нам всем, кто видит мир по-разному, следует осознать, что у нас единая ценность - клочок земли в центре Европы. Другого не дано. И во имя сохранения его для детей давайте перевернем страницу пройденного и будем вместе писать новую главу независимой Беларуси. Давайте будущий год сделаем годом народного единства. Будем жить своим умом, создавать ценности своими руками. Беречь, дорожить и любить так, как могут только белорусы - умная, толерантная, устремленная в будущее нация! И если мы хотим "людзьмі звацца" мы это сделаем!

З запаветам па жыцці

“Мала на руках не мець аковаў,

Што з той хвалі, як душа маўчыць?

Трэба роднай, спадчыннаю мовай,

Як бясцэнным дарам даражыць.”

Так шчыра, спавядальна выказваецца пра мову, як бясцэнны духоўны скарб,  Тамара Міхайлаўна Мазур, паэтэса, наша зямлячка, член Cаюза пісьменнікаў Беларусі, якая і завітала ў госці ў сваю родную СШ № 1 г.п. Рось якраз 21 лютага падчас Міжнароднага дня роднай мовы.

Паэт – гэта знаўца чалавечых душ, які трымае ў сваіх далонях свет і цэлы Сусвет. Менавіта мастацтва слова здольна ўскалыхнуць патаемныя струны чалавечай душы, дапамагае ўзняцца на недасягальную вышыню.

Падчас даверлівай размовы з паэтэсай мы атрымалі сапраўдныя ўрокі духоўнасці, вернасці спадчыннаму роднаму слову, беражлівых адносін да яго. Уласная трывога паэтэсы за лёс роднай мовы адгукнулася ў сэрцы кожнага з нас.

“Боль мой - у сэрцы, боль – гэта споведзь

 Боль – гэта крыж нябес.

Так за Радзіму выношваю боязь,

Нібы за ўласны лёс.”

         Як духоўна, эмацыянальна, узрушана, паэтэса кажа аб уласным, творчым і грамадзянскім абавязку кожнага з нас – берагчы духоўнаю спадчыну Радзімы, сваіх продкаў.

         І па шчырым прызнанні творцы, менавіта родная старонка, малая радзіма-“прытулак светлых мар і надзей”.

         Разам з паважанай госцяй падчас наведвання гісторыка – краязнаўчага музея нашай школы, дзе створана экспазіцыя ў гонар знакамітай зямлячкі “Ведай нашых”, мы паўней пазнаёміліся з каштоўнай спадчынай Т.М. Мазур.

         А на развітанне яе словы, як запавет, а больш як абавязак для нас, для  кожнага свядомага беларуса:

“Больш жадаць нічога не бяруся,

Многа – без граху і без спакус,

Мала нарадзіцца бедарусам,

Неабходна ЖЫЦЬ як БЕЛАРУС.”

Сток Вікторыя, вучаніца 11 класа СШ № 1 г.п. Рось

Да вытокаў душой дакрануўшыся

Ёсць у кожнага чалавека куток на зямлі, які з цягам часу не цьмее ў памяці, а становіцца ўсё яснейшым і прыгажэйшым. І чым сталее чалавек, набіраецца жыццёвай мудрасці, тым больш жыве ў яго душы пачуццё знітаванасці, еднасці з родным краем, са сваімі вытокамі, каранямі, незабыўным светам маленства.

Светлая і падзячная памяць прывяла на малую радзіму Віталія Вітальевіча Лапу, зараз прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі, дырэктара навукова-даследчага інстытута глебазнаўства i аграхiмii  НАН Беларусі.

         А яго малая радзіма – гэта вёска Дзятлавічы, што непадалёк ад Росі, родная Роская сярэдняя школа, якая дала яму пуцёўку ў жыццё, незабыўныя вобразы роднага краю.

І па прызнанні самога Віталія Вітальевіча, вялікую ролю ў яго прафесійным выбары, у станаўленні яго як асобы належыць школе, мудрым настаўнікам, якіх ён помніць пайменна. А парада Міхаіла Ануфрыевіча Мельнікава, былога дырэктара школы,- паступаць ў Гродзенскі сельска-гаспадарчы інстытут прадвызначыла яго лёс.

У шчырай, даверлівай размове з вучнямі школы ён засяродзіў увагу на тых каштоўнасцях, якімі павінен кіравацца ў жыцці чалавек, на тым, што робіць чалавечае жыццё  прыгожым і змястоўным.

Школьнае жыццё, як жывое, паўстала ў яго памяці падчас экскурсіі па школе, наведвання школьнага краязнаўчага музея. З фотаздымкаў, рэчаў, дакументаў усплылі незабыўныя вобразы юнацтва. А асаблівае ўражанне выклікаў прагляд пажаўцелых старонак класнага журнала, у якім, лічы, насупраць яго прозвішча усе пяцёркі. А таксама вялікія пяцёркі на цэлую лінейку ў сшытку, якія ставіў той жа Міхаіл Ануфрыевіч за сачыненні па рускай літаратуры.

На развітанне Віталій Вітальевіч параіў юным сябрам:  “Вы маладыя, перад вамі будучыня. Не шкадуйце сіл ,імпэту для добрых спраў і перамог. Шчыруйце на карысць роднай зямлі, Бацькаўшчыны. Бо ў гэтым святы абавязак чалавека на зямлі”.

Л.А. Iльніцкая, педагог, які выконвае    функцыі класнага кіраўніка

Эсэ

“А ў нашай хаце свята”

“Сёння ў нашай хаце свята,калі ласка, у нашу хату.  Гэй, рады прыняць, гуляць дык гуляць!”-гучыць знаёмая мелодыя песні, напаўняючы прастор незвычайнымі тонамі. Далі, якія спавіты тонкай пялёнкай сіняватай смугі, узлесак, вёска ў раскошы жнівеньскага разнатраўя і сядзіба напрыканцы яе - усё гэта стварае нейкую суладнасць, гармонію жыцця, прасветленасць душы і сэрца.А гэта ўсё ад прамяністага святла маёй малой радзімы.

А дзе святло і гармонія, там і гармонік. Гучна будзіць цішыню ваколіцы  гарманіст, зазываючы на незвычайнае свята. А прыгожае свята ўсёй нашай вялікай радзіны – гэта “Падгляд пчол”, якое святкуецца падчас Мядовага Спаса. Напярэдадні, святочна апрануўшыся, мы з матуляй ідзём у царкву- асвянціць мёд і букецік летніх кветак. Потым, асвенчаныя, пакідаем іх у доме, каб зберагчы жытло ад нячыстай сілы. Большую частку букеціка кладзём за ікону,так звычай продкаў спаўняем.

А гарманіст жартоўнай песняй цешыць гасцей, якія запаўняюць панадворак. А ў цэнтры ўвагі шаноўны Станiслаў Міхайлавіч, мой дзядуля, “віноўнік” урачыстасці, які яшчэ з маім бацькам выбралі зацішнае месца для пасекі ,  паставіўшы некалькі вулляў, зрабілі рамкі, змазалі іх мёдам, нацерлі мялісай  і пачалі чакаць. Неўзабаве прыляцеў першы рой. Незвычайнае відовішча, калі з’яўляецца хмара пчол, а яны, як дождж, льюцца на вулей. Потым быў злоўлены і другі рой. Так пчалярства стала справай маёй сям і, майго радаводу.

Будзіць наваколле гарманіст, а гаспадар заклікае гасцей для падгляду пчол. Узялі вялікія ночвы, дымар запалілі “жывым агнём”. “Насілі, бедныя, збіралі, а мы ў адну хвіліну ўсё забралі”, - жартуе бацька. І празрыста-залацістая вадкасць напоўніла збанкі, гаршкі і слоікі. Тут смех, жарты… Найшчаслівейшая часіна!

Тым часам гаспадары запрашаюць гасцей ў хату, а тыя не спяшаюцца, прытрымліваюцца адпаведнага этыкету, чакаюць, пакуль іх добра запросяць. А на стале, накрытым чысцюткім белым абрусам, закускі, што міласць божа. Тут бялюткі сыр, пірагі з яблыкамі, паляндвіца са сваёй капцільні, струцаль, дранікі з першай бульбы, начыненыя мясам, аўсяны кісель з мёдам…

Слова для прывітання бярэ бацька: “Дабра жадаю ўсім, радасці, здароўя. Каб больш на лета было мёду, дай, Божа, добрую прыгоду, у добры час і на доўгі век!” - і выпівае чарку.Так з віншаваннямі і зычэннямі ходзіць чарачка па крузе. Такі ўжо звычай у нашай сям’і .

А застолле ўсё больш напаўняецца радасцю, госці штораз весялеюць. Іх настрой падхоплівае гарманіст. Суседка Ганна зацягнула: ,,Гэй, у лесе, пры даліне, у нас сталася бяда: у даліне, гушчары, калыхалі камары. ,,Дуб да дуба пахіліўся, камар з дуба зваліўся. Аб дубовую кару пабіў камар галаву '',-падхапіла яе цётка Таццяна.

,,А дзе гэта наш камар?’’-шукае вачыма каго з мужчын. А тут дзядзька Кандрат адазваўся: ,,Ой, ляцеў авадзень, а насустрач мушка. Прыхіліся, кума, пашапчу на вушка’’.

Прыпеўкі, жарты, танцы,скокі панавалі ў хаце ў гэты дзень.

Гэта было сапраўднае свята еднасці чалавечай душы, радасці і дабра.

                                                 Аўтар: Антановіч Анастасія, 8 клас

                              Кіраўнік: Ільніцкая Лілія

                                                Афанасьеўна, настаўніца беларускай

               мовы і літаратуры

Театральная группа «Могу» - источник талантов

         В театральной группе «Могу!», которая была создана 12 лет назад, всегда можно увидеть стремление инвалидов к саморазвитию. Всё это направлено на то, чтобы сформировать положительное отношение общества к людям с ограниченными возможностями. Когда смотришь на них, понимаешь, что не найдешь людей, более  увлеченых своим делом. В их копилке находятся такие спектакли, как «Изумрудная поляна», «Новогодняя сказка», «Приключения Рождественской Ёлки» и многие другие. Каждая из историй несёт поучительный характер, так что смотреть полезно и взрослым, и детям.

21 апреля 2018 года  театральной группой  «Могу!» был представлен спектакль «Малиновый куст». Яркие и красивые костюмы, интересный ход событий, веселые диалоги – всё это дело рук самих актёров и их руководителя Иващенко Юлии Олеговны. Невозможно просто оторвать взгляд от замечательной игры актёров. Спектакль «Малиновый куст» напомнил нам о том, как важно иногда оторваться от своих дел и посмотреть на мир вокруг. Если кому-то нужна помощь,  нельзя поворачиваться  к нему спиной, потому что мы сами создаём наш мир. Доброта должна всегда жить в нашем сердце и греть людей рядом с нами. Как говорил американский поэт Ральф Уолдо Эмерсон, «сколько в человеке доброты, столько в нем и жизни».  И действительно, чем больше мы добры к окружающему нас миру, тем больше мы радуемся нашей жизни. Очень приятно было видеть, как всё-таки нашлось «горячее сердце», которое разрушило все злые чары и помогло главной героине вернуться домой к дочери и внучке. Представление было очень красочное и энергичное, а после зрители не могли сдержать своих слов благодарности. Везде ощущалась дружеская и тёплая обстановка.

    Хочется пожелать участникам театральной группы «Могу!», чтобы они никогда не падали духом, развивались, радовали нас своими новыми спектаклями, ведь их творчество делает наш общий мир лучше. Успехов и процветания вам!

Северина Инна, волонтёр ГУО «СШ №1 г.п.Россь

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.