Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Ганарымся землякамі

Дата: 24 ноября 2012 в 10:02, Обновлено 20 марта 2013 в 12:29
704 просмотра

23 лістапада ў рамках мерапрыемстваў прысвечаных Году Кнігі, у актавай зале школы прайшло мерапрыемства з удзелам знакамітай паэтэсы Гродзеншчыны, старшынёй Гродзенскага абластнога аддзялення “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Людмілай Кебіч і народным калектывам “Асалода” .

На сустрэчы прысутнічалі  вучні трох школ Росі: СШ№1, СШ№2 і школы мастацтваў. Сустрэча праходзіла з мэтай пашырэння ролі кнігі, мастацкага слова ў жыцці кожнага з нас, а таксама развіцця і прапаганды беларускай літаратуры і культуры. 

 Людміла Антонаўна пазнаёміла прысутнічаючых са сваімі вершамі і літаратурнай дзейнасцю. У зале гучалі словы роднай беларускай мовы, чыталіся вершы ў выкананні самой паэткі.  Непадкупны лірызм яе вершаў, прастата і яскравасць літаратурнага паэтычнага радка, які перадае асобы строй душы, яе ўзнёсласць і талент аўтара не пакінулі раўнадушнымі нікога з прысутных. Не з дарма многія з вершаў паэтэсы пакладзены на музыку нашымі гродзенскімі і беларускімі кампазітарамі. Некаторыя з гэтых песень прагучалі ў выкананні калектыва “Асалода”

 У знак удзячнасці, з пажаданнямі новых творчых поспехаў і новых сустрэч з паэтэсай і яе творамі, слухачы паднеслі кветкі Людміле Антонаўне, а таксама, было зроблена сумеснае фота на памяць.  Хай радкі нашай зямлячкі застануцца для нас абярэгам :

 На беразе белай ракі, 

што век свой імкнецца да мора,

 жывіце, мае сваякі,

 не ведайце чорнага гора.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.