-
-
-
- Режим работы государственного учреждения образования
- Координаты учреждения образования
- Структура управления учреждением образования
- Перечень административных процедур, осуществляемых государственным учреждением образования
- Информация о месте оплаты за осуществленные административные процедуры
- Образцы справок по осуществлению административных процедур
- Порядок обжалования ответов на письменные обращения граждан
- Порядок обжалования административного решения
- Информация к сведению граждан
- Организация прямой и горячей телефонных линий в государственном учреждении образования "Средняя школа №1 г.п.Россь"
- График приема граждан в СШ № 1 г.п.РОССЬ_
- График приема граждан управлением образования Волковысского райисполкома
- ПЕРЕЧЕНЬ административных процедур, осуществляемых государственным учреждением образования «Средняя школа №1 г.п.Россь» по заявлениям граждан, согласно Указу Президента Республики Беларусь от 26 апреля 2010 г. № 200
- ОДНО окно Управления образования ВРИК
- График приема граждан и юридических лиц по личным вопросам руководством Волковысского районного исполнительного комитета
-
Покліч душы і сэрца
Канікулы-прыдатная пара для актыўнага адпачынку, пазнання навакольнага свету, адкрыцця цікавых старонак з мінулага роднага краю, сваёй нацыянальнай спадчыны, слаўнага гераічнага летапісу малой радзімы.
Няўмольна бяжыць час. Сплываюць у нябыт гады, дзесяцігоддзі, а веліч спраў нашых продкаў не цьмее, а становіцца ўсё больш блізкай нам, дарагой.
Менавіта такое духоўнае імкненне і кіравала намі, вучнямі 5 і 8 “Б” класаў, падчас наведвання музея “Баявой Славы” гімназіі № 1 г. Ваўкавыска.
У экспазіцыях музея прадстаўлены матэрыялы перыяду Вялікай Айчыннай вайны на Ваўкавышчыне, пачынаючы з моманту акупацыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі і да вызвалення роднай зямлі.
Багаты экспазіцыйны матэрыял знаёміць са слаўным мінулым землякоў, з веліччу іх гераічных спраў, а таксама з бессмяротным подзвігам салдат-вызваліцеляў ваўкавыскай зямлі.
Асабліва вялікую цікавасць выклікалі ўнікальныя экспанаты, прадстаўленыя ў экспазіцыях музея (каскі савецкага, нямецкага салдата, асобістыя рэчы з ваеннай амуніцыі як савецкага, так і салдата варожай арміі, пашпарты-аўсвайсы, грошы, якія дзейнічалі на акупаванай тэрыторыі, выявы-постаці змагара-партызана, воіна-вызваліцеля і інш.).
Гэты каштоўны матэрыял далучае нас да велічных спраў барацьбітоў, падвялічвае наш нацыянальны гонар і чалавечую годнасць.
Таксама не засталіся раўнадушнымі ад наведвання пакоя Памяці ў гонар выдатнага ваўкавычаніна, акцёра расійскага тэатра і кіно Аляксандра Дзядзюшкі, які на самым высокім узроўні з гордасцю зазначаў, што яго малая радзіма - гэта ваўкавыская зямля.
Ведаць слаўнае мінулае, шанаваць традыцыі, захоўваць нацыянальную спадчыну павінна стаць поклічам сэрца, духоўнай патрэбай кожнага з нас.
Барысевіч Алена, вучаніца 8 “Б” класа
Телефоны: 80151258426, 80151258425, 80151258426, 80151258426
Email: rossschool1@mail.grodno.by