Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Покліч душы і сэрца

Дата: 28 октября 2015 в 15:28, Обновлено 30 октября 2015 в 09:28
493 просмотра

Канікулы-прыдатная пара для актыўнага адпачынку, пазнання навакольнага свету, адкрыцця цікавых старонак з мінулага роднага краю, сваёй нацыянальнай спадчыны, слаўнага гераічнага летапісу малой радзімы.
Няўмольна бяжыць час. Сплываюць у нябыт гады, дзесяцігоддзі, а веліч спраў нашых продкаў не цьмее, а становіцца ўсё больш блізкай нам, дарагой.

Менавіта такое духоўнае імкненне і кіравала намі, вучнямі 5 і 8 “Б” класаў, падчас наведвання музея “Баявой Славы” гімназіі № 1 г. Ваўкавыска.
У экспазіцыях музея прадстаўлены матэрыялы перыяду Вялікай Айчыннай вайны на Ваўкавышчыне, пачынаючы з моманту акупацыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі і да вызвалення роднай зямлі.
    Багаты экспазіцыйны матэрыял знаёміць са  слаўным мінулым  землякоў,   з веліччу іх гераічных спраў, а таксама з бессмяротным подзвігам салдат-вызваліцеляў ваўкавыскай зямлі.
    Асабліва вялікую цікавасць выклікалі ўнікальныя экспанаты, прадстаўленыя ў экспазіцыях музея (каскі савецкага, нямецкага салдата, асобістыя рэчы з ваеннай амуніцыі як савецкага, так і салдата варожай арміі, пашпарты-аўсвайсы, грошы, якія дзейнічалі на акупаванай тэрыторыі, выявы-постаці змагара-партызана, воіна-вызваліцеля і інш.).
    Гэты каштоўны матэрыял далучае нас да велічных спраў барацьбітоў, падвялічвае наш нацыянальны гонар і чалавечую годнасць.
    Таксама не засталіся раўнадушнымі ад наведвання пакоя Памяці ў гонар выдатнага ваўкавычаніна, акцёра расійскага тэатра і кіно Аляксандра Дзядзюшкі, які на самым высокім узроўні з гордасцю зазначаў, што яго малая радзіма - гэта ваўкавыская зямля.
    Ведаць слаўнае мінулае, шанаваць традыцыі, захоўваць нацыянальную спадчыну павінна стаць поклічам сэрца,  духоўнай патрэбай кожнага з нас.

                                                               Барысевіч Алена, вучаніца 8 “Б” класа

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.