-
-
-
- Режим работы государственного учреждения образования
- Координаты учреждения образования
- Структура управления учреждением образования
- Перечень административных процедур, осуществляемых государственным учреждением образования
- Информация о месте оплаты за осуществленные административные процедуры
- Образцы справок по осуществлению административных процедур
- Порядок обжалования ответов на письменные обращения граждан
- Порядок обжалования административного решения
- Информация к сведению граждан
- Организация прямой и горячей телефонных линий в государственном учреждении образования "Средняя школа №1 г.п.Россь"
- График приема граждан в СШ № 1 г.п.РОССЬ_
- График приема граждан управлением образования Волковысского райисполкома
- ПЕРЕЧЕНЬ административных процедур, осуществляемых государственным учреждением образования «Средняя школа №1 г.п.Россь» по заявлениям граждан, согласно Указу Президента Республики Беларусь от 26 апреля 2010 г. № 200
- ОДНО окно Управления образования ВРИК
- График приема граждан и юридических лиц по личным вопросам руководством Волковысского районного исполнительного комитета
-
Мы пазнаем свет
Група вучняў трох школ СШ№ 1 і №2 г.п.Рось і СШ г.п.Краснасельскі пабывала з экскурсіяй ў нашых суседзяў - у Літве і наведавалі гарады Тракай, Вільнюс, Друскінінкай. Пачалося наша знаёмства з Літвой вельмі “салодка”: з наведвання шакаладнай фабрыкі, дзе дыгусціравалі шакалад, самі выраблялі шакаладныя цукеркі, за што атрымалі сертыфікаты і салодкія прызы, а свае вырабы прывезлі ў пачастунак родным. Нас вельмі ўразіў шакаладны пакой, у якім мэбля, рэчы і нават сабака шакаладныя. Цудоўная экскурсія па сталіцы Літвы дапамагла нам бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй нашых суседзяў. Вельмі прыемна было пачуць і паглядзець як паважаюць літоўцы нашых знакамітых землякоў: Францыска Скарыну,Янку Купалу, Якуба Коласа, Адама Міцкевіча, Кастуся Каліноўскага. Экскурсія да Віленскага універсітэта паказала, што сярод яго знакамітых выпускнікоў людзі, якія праславілі беларускую навуку і культуру: Канстанцін Тышкевіч - гісторык, археолаг, краязнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай археалогіі, Уладзімір Галубовіч - археолаг,Рамуальд Зянкевіч - фалькларыст, этнограф, археолаг, краязнавец і педагог, Язэп Фарботка — паэт, літаратуразнавец, перакладчык, удзельнік грамадска-палітычнага руху Беларусі пачатку ХХ стагоддзя,Якаў Мараш — гісторык, доктар гістарычных навук , прафесар Гродзенскага педагагічнага інстытута (зараз Гродзенскі дзяржаўны універсітэт) і многія іншыя. У Вільні жылі і працавалі А. Луцкевіч, М. Гарэцкі, З.Верас, Р. Шырма, Г. Цітовіч, М. Танк, Я. Драздовіч і іншыя беларусы. Уразілі нас і архітэктурныя помнікі Вільнюса: Вежа Гедземіна, Вільнюская ратуша,Касцёл Святой Ганны, Кафедральны сабор у імя Унебаўзяцця Прачыстай Маці Божай (Прачысценскі сабор), Прэзідэнцкі палац, а таксама вуліцы і плошчы горада. А яшчэ мы пабывалі на вулічным цыркавым прадстаўленні і нават сталі яго ўдзельнікамі. Завяршылася экскурсія 3-х гадзінным наведваннем аквапарка ў Друскінінкае, дзе разнастайныя водныя акракцыёны дапамаглі адпачыць і набрацца сіл пасля доўгага падарожжа. Дома і ў школе мы з захапленнем расказалі родным і сябрам аб сваім падарожжы. Цудоўныя мясціны мы наведалі і прышлі да высновы: гісторыя Літвы вельмі цесна звязана з гісторыяй нашай краіны. Экскурсія дапаможа нам у далейшым пры вывучэнні гісторыі Беларусі ў школе. І ў чарговы раз мы ўпэўніліся ў словах А.Ставера “Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць!” Юныя вандроўцы СШ№1 г.п.Рось
Телефоны: 80151258426, 80151258425, 80151258426, 80151258426
Email: rossschool1@mail.grodno.by