Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Да вытокаў душой дакрануўшыся

Дата: 21 сентября 2018 в 21:12
536 просмотров

Светлая і падзячная памяць прывяла на малую радзіму Віталія Вітальевіча Лапу, зараз прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заслужанага дзеяча навукі, дырэктара навукова-даследчага інстытута глебазнаўства i аграхiмii НАН Беларусі.

Ёсць у кожнага чалавека куток на зямлі, які з цягам часу не цьмее ў памяці, а становіцца ўсё яснейшым і прыгажэйшым. І чым сталее чалавек, набіраецца жыццёвай мудрасці, тым больш жыве ў яго душы пачуццё знітаванасці, еднасці з родным краем, са сваімі вытокамі, каранямі, незабыўным светам маленства.

         А яго малая радзіма – гэта вёска Дзятлавічы, што непадалёк ад Росі, родная Роская сярэдняя школа, якая дала яму пуцёўку ў жыццё, незабыўныя вобразы роднага краю.

І па прызнанні самога Віталія Вітальевіча, вялікую ролю ў яго прафесійным выбары, у станаўленні яго як асобы належыць школе, мудрым настаўнікам, якіх ён помніць пайменна. А парада Міхаіла Ануфрыевіча Мельнікава, былога дырэктара школы,- паступаць ў Гродзенскі сельска-гаспадарчы інстытут прадвызначыла яго лёс.

У шчырай, даверлівай размове з вучнямі школы ён засяродзіў увагу на тых каштоўнасцях, якімі павінен кіравацца ў жыцці чалавек, на тым, што робіць чалавечае жыццё  прыгожым і змястоўным.

Школьнае жыццё, як жывое, паўстала ў яго памяці падчас экскурсіі па школе, наведвання школьнага краязнаўчага музея. З фотаздымкаў, рэчаў, дакументаў усплылі незабыўныя вобразы юнацтва. А асаблівае ўражанне выклікаў прагляд пажаўцелых старонак класнага журнала, у якім, лічы, насупраць яго прозвішча усе пяцёркі. А таксама вялікія пяцёркі на цэлую лінейку ў сшытку, якія ставіў той жа Міхаіл Ануфрыевіч за сачыненні па рускай літаратуры.

На развітанне Віталій Вітальевіч параіў юным сябрам:  “Вы маладыя, перад вамі будучыня. Не шкадуйце сіл ,імпэту для добрых спраў і перамог. Шчыруйце на карысць роднай зямлі, Бацькаўшчыны. Бо ў гэтым святы абавязак чалавека на зямлі”.

Л.А. Iльніцкая, педагог, які выконвае    функцыі класнага кіраўніка

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.