Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!

Знай наших

Дата: 22 сентября 2017 в 10:25
Автор: Конон М. А.

Варапай Мікалай Іванавіч

(выпускнік 1960года)

нарадзіўся 1 лістапада 1943 года ў весцы Боблава, Ваўкавыскага раена, Гродзенскай вобласці. Скончыў Роскую сш з залатым медалем і паступіў у Ленінградскі палітэхнічны інстытут.  У 1966 годзе пачаў сваю працоўную дзейнасць у інстытуце сістэм энэргетыкі Сібірскага аддзела Расійскай Акадэміі Навук. У інстытуце ен паслядоўна прайшоў шлях ад інжынера да дырэктара.

      Мікалай Іванавіч Варапай – вядомы ў Расіі і ў свеце спецыяліст па тэорыі і метадах кіравання развіццем і функцыяваннем электраэнергетыкі і іншых сістэм энэргетыкі, надзейнасці сістэм энергетыкі, энэргетычнай бяспецы.  Распрацавў тэорыю і метады кіравання рэжымамі складаных працяглых электраэнергічных сістэм і выкарыстаў іх у аўтаматызаваных сістэмах дыспетчарскага кіравання Адзінай электраэнергетычнай сістэмай СССР. Стварыў сістэму маніторынгу энергетычнай бяспекі рэгіенаў Расіі. Пад яго кіраўніцвам распрацавана канцэпцыя рэфармавання галіны з улікам склаўшыхся ўмоў і рэгіянальных асаблівасцей энергавытворчасці.  Ен прыняў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы законаў аб рэфармаванні электраэнергетыкі Расіі.

     Ен аўтар і сааўтар больш як 250 прац, у тым ліку 17 манаграфічных, якія шырока вядомы як у Расіі, так і за мяжой.

     Мікалай Іванавіч  - лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР 1986 года і прэміі Урада Расійскай Федэрацыіі 1999 года  ў галіне навукі і тэхнікі, заслужаны дзеяч навукі РФ ( 1999 г.)

 Мікалай Іванавіч вядзе актыўнае міжнароднае супрацоўніцва ў якасці

кіраўніка шматлікіх мжнародных праектаў. У 2002 годзе завяршыліся

 поспехам яго намаганні па арганізацыі Міжнароднага навуковага цэнтра энергетычнай інфраструктуры Азія – Энергія, які аб’яднаў даследванні вучоных розных краін Паўночна – Усходняй Азіі.

     Мікалай Іванавіч актыўна займаецца падрыхтоўкай навуковых кадраў. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 2 доктарскія і 9 кандыдатскіх дысертацый. З 1977 года ен выкладае ў Іркуцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, і па сеняшні дзень узначальвае кафедру. Ен прымае удзел у грамадскім жыцці інстытута, Іркуцкага навуковага цэнтра, Іркуцка і Іркуцкай вобласці.

     Ва ўсіх справах і пачынаннях Мікалая Іванавіча вылучае творчая ініцыятыва, высокая працаздольнасць, уменне вылучыць галоўнае і сканцэнтравацца на пастаўленай мэце. Гэтыя якасці, а таксама рознабаковасць інтарэсаў, дабразычлівыя адносіны да акружаючых, гатоўнасць і жаданне прыйсці на дапамогу, забяспечваюць яму павагу, аўтарытэт.

     Мікалай Іванавіч – чалавек немнагаслоўны, мяккі, стрыманы. Пра сябе расказвае скупа, больш гаворыць аб справе, аб інстытуце. Нам вельмі прыемна ведаць, што ен выйшаў на вялікі жыццевы шлях са сцен нашай школы.

Дзяўго Альберт Казіміравіч

(выпускнік 1950г.)

Нарадзіўся 7 лістапада 1931года у г. Талачын       Віцебскай вобласці. Вайна перарвала навучанне ў школе, 3 гады ў школу не хадзіў, толькі ў 1944 годзе пайшоў у 4 –ы клас. У 1945 г. бацьку накіравалі на працу ў саўгас Рось. Прыехалі 3 верасня, вельмі перажываў, што спазніўся на заняткі. Але калі падышоў да школы, стораж сказаў , што заняткі пачнуцца толькі з 1 кастрычніка. Школа размяшчалася ў двух будынках. У аднапавярховым будынку, у цэнтры паселку, вучыліся малодшыя класы. А старэйшыя ў двухпавярховым будынку на ўскраіне паселка.

    Месяц не прайшоў дарам. Паспеў пазнаеміцца са сваімі аднагодками. Школа абслугоўвала саўгас, раен чыгуначнага вакзала, весак: Студзянец, Карпаўцы, Скрыбава, Ендрыхаўцы, Шоўкі, Рыбакі, Станкаўцы, Новае Сяло, Вехатніцу. Аднакласнікі- пераросткі -  гэта дзеці ў асноўным карэннага насельніцва і тых, каго занесла ў гэты край вайна, таксама дзеці сямей пагранічнікаў.

     Калектыў быў дружны. Усе хацелі вучыцца. Цяга да навучання была фанатычнай. Вайна пракацілася праз  душы дзяцей і аставіла свой след. Паміж пасялковымі вучнямі і вясковымі не было ніякой групаўшчыны. Усіх аб’ядналі агульныя клопаты – вучоба і хатняя праца.

    Настаўнікі ў асноўным жанчыны. Дырэктар школы  жанчына, ( прозвішча не памятае) прыязджала ў школу на рысаку, які запрагаўся ў пралетку. У 5 – ым класе яна не выкладала.

     Позняй восенню 1945 года ў школу прыбыў дэмабілізаваны старшына артылярыст А. Брухавецкі, новы дырэктар.

     Падручнікаў не хапала, вельмі дрэнна са сшыткамі. Увесь скарб вучні носілі ў саматканых сумках. Перад пачаткам заняткаў зарадка на вуліцы, пры дрэнным надвор’і – у карыдоры школы. Для большасці вучняў – гэта другая зарадка. У школу яны прыходзілі пешшу, пераадолеў некалькі кіламетраў. На вялікім перапынку ў кожнага свой сняданак. На перапынках цішыня. Курыльшчыкаў няма. Адзеты ўсе - хто як. Галаўныя ўборы ўсіх часоў і народаў. Паліто – рэдкасць. У асноўным кухвайкі, шынелі і кажухі з кустарна вырабленай аўчыны. Абутак у многіх на драўлянай падашве, на якую наліпае снег, ператварае яе ў хадулі. Зімой ватныя буркі з галошамі з аўтамабільных шын. Раніцай у школу цягнуліся тоўпы вучняў з усіх бакоў, пасля заняткаў шоў працілеглы паток. У школе адна змена.

     На ўроках цішыня. Настаўнік святы чалавек. Выкладанне на рускай мове. Беларуская мова як прадмет. Урокі фізкультуры і ваеннай справы перарываліся пілаваннем і колкай дроў. Стораж разам з жонкай жылі ў памяшканні школы, у іх абавязак ўваходзіла ўборка класаў, топка пячэй і даваць званок на ўрок.

    Жыцце паза школай – праца па гаспадарцы, хатнія  заданні. У астатні час збіраліся ў когосьці дома, расказвалі розныя гісторыіі з ваеннага мінулага. Летам сабіралі ў лесе ягады, грыбы, арэхі. Купаліся ў рэчцы. Працавалі ў полі ў час уборачнай. Усіх цягнула ў кіно. У пагранатрадзе быў клуб, дзе двойчы ў тыдзень дэманстравалі фільмы для пагранічнікаў і іх сямей, астатнім ход быў закрыты. Шчасліўчык на наступны дзень пераказваў сюжэт фільма.

     Летам 1946 – 1947 гадоў падрыхтаваўся і здаў экстэрнам 6 –ы клас. Перавялі ў 7 –ы клас. Вучняў у класе было шмат. Чалавек 30. Школа стала сярэдняй. У школе з’віліся новыя настаўнікі – выпускнікі вышэйшых устаноў. Клас прасторны, светлы, цеплы. Парты скалочаны з дошак. Падручнікаў стала больш. Выданню падручнікаў і літаратуры удзялялася вялікая ўвага. Цэны мізерныя. Жыцце наладжвалася. У саўгасее пабудавалі на месцы былой канюшні клуб са стацыянарнай кінаапаратурай. Хадзіць у кіно стала магчыма ўсім.

     Незаметна праляцеў год. Экзамены і дакумент аб заканчэнні 7 класаў. Выпускны вечар. Фотаздымак з класным кіраўніком М. Малінінай на памяць. У 8 клас пайшла 1/3  семага класа.Большая часка пайшла ў тэхнікумы, частка працаваць, некалькі чалавек выехала.

     Вучэбны год у 8 класе пачаўся 1 верасня 1947 года. Навучанне было платнае. Сума не вялікая, сімвалічная. Шмат новых прадметаў, педагогаў. Класны кіраўнік выкладае матэматыку. Настаўнік строгі і справядлівы. Ен навучыў самастойнасці і быць заўседы гатовым трымаць адказ за пройдзены матэрыял. Настаўнік беларускай мовы М.Януш, гісторыю, псіхалогію, логіку выкладаў Д.Кардаш. Усе настаўнікі прафесіяналы сваей справы.

     Класны кіраўнік увеў у практыку 10 – хвілінныя палітзаняткі раз у тыдзень. Іх праводзілі самі вучні. Вучыліся чытаць газеты, слухаць радые, быць заўседы ў курсе ўсіх падзей. Бацькоўскія сходы не праводзіў. Асабіста знаходзіў час перагаварыць пра нас з бацькамі. Грамадскае жыцце біла ключом. Кіравала гэтым піянерважатая. У школе праходзілі вечары. Як правіла, гэта было выступленне самадзейнасці, а потым танцы пад акардэон і радзіелу.

     Жыцце налажвалася. Школьны двор агарадзілі. Кожны вучань пасадзіў дрэва і ўзяў над ім “ шэфства”. Дрэвы класа пасаджаны ўздоўж дарогі. Праз некаторы час у школе новы дырэктар Л.Сівухін. Выкладае геаграфію. Жыцце ставіла новыя пытанні, на частку якіх адказаў не было. Кудысьці падзеліся настаўнікі рускай мовы і гісторыі. Куды зніклі? Адказу няма. Галоўнае, усе робяць выгляд, што нічога не адбылося. Ведаюць, што работа чакістаў. Настаўнікі добрыя. Чым правініліся – без адказу.

    Вось і настаў час выпускных экзаменаў. У класе 15 вучняў. Патрэбна трымаць адказ за школьныя гады. Вядома, што асоба чалавека фарміруецца на школьнай скамейцы. І фарміруюць яе настаўнікі і сям’я. Вучылі добра. За гэта нізкі паклон усяму педкалектыву.

                          Альберт Казіміравіч у 1950 годзе паступіў у Ленінградскі ваенна – механічны інстытут. Дайшоў да намесніка генеральнага канструктара “Спецмаш” Расійскага Камітэта па абаронным галінам прамысловасці. Прымаў ўдзел у распрацоўцы танка Т – 80 У, мае шматлікія ўзнагароды, узнагароджаны  Дзяржаўнай прэміяй СССР , за пленную працу прысвоена ганаровае званне “заслужаны Кіравец”, дацэнт кафедры гусенічных машын.

Міхаіл Уладзіміравіч Вераціла.

(выпускнік 1954г.)

Для вельмі блізкіх людзей і сяброў ен проста Міхась. Цяжка паверыць , што яму ўжо 76 гадоў. Яго няўрымлівсці, знергіі і азарту магчыма пазайздросціць маладым.

     Вось што ен сам піша пра сябе: “ Я – Казярог, нарадзіўся у самым пачатку сумна вядомага 1937 года ў весцы Наваселкі Ваўкавыскага раена. Беларус. Бацька мой быў майстрам  - “ залатыя рукі”, а маці – непісьменнай. Вось таму, відаць, я рана стаў пісаць: тварыць, рыфмаваць, маляваць. А ў 10 гадоў стаў калекцыянерам. Стаў вымушана, бо аднойчы памяняў “ трафейны” пісталет “ вальтэр” на шапку грошай, з якімі трэба было яшчэ разабрацца. Пакуль разбіраўся – стаў і нумізматам і баністам. Пасля збіраў усе ( за выключэннем паравозаў, аўтамабіляў, зброі і абразоў)”

     І на самой справе чым толькі не захапляецца і чаго толькі не могуць “залатыя рукі” гэтага чалавека. А колькі яшчэ задумак! Знаходзячыся побач і ім і сам зараджаешся нейкай энергіяй.

     Уявіце на хвілінку сярэднявяковыя вежы з шырокімі сценамі, маленькімі вокнамі – байніцамі, вінтавымі лесвіцамі. Менавіта такія вы можаце ўбачыць каля хаты Міхаіла Уладзіміравіча. І кожны камень гэтых веж, прынесены ім з навакольных месц, мае сваю гісторыю ( тут і ветраграннік, і кірпіч, які нібыта паказвае язык, і выявы незвычайных істот) . У адной з гэтых веж Міхась Вераціла задумаў стварыць “ Беларускі бурштынавы кабінет”, а таксама ў натуральную велічыгню шахту першабытных здабытчыкаў крэмнію ( гэта ен яшчэ будучы вучнем 9 класа пісаў ліст у Акадэмію навук Беларусі пра знаходкі адшчэпаў у наваколлі Краснасельска. А ў 60 – я гады ў якасці лабаранта ўдзельнічаў у археалагічных экпедыцыях Акадэміі навук Беларусі)

    Крыху пазней Міхаіл Чарняўскі, археолаг, кандыдат гістарычных навук так напіша пра Міхаіла Уладзіміравіча: “ Асоба надзвычай рознабаковая, і кола інтарэсаў яго калі не на ўсе 360, то й не намнога меней градусаў. Ен і нумізмат, і мастак, і паэт, і знаўца народнай медыцыны, кавальства і малярства. У яго ўвогуле “ залатыя рукі”. А Аляксей Карпюк ( лаурэат літаратурнай прэміі Івана Мележа) так скажа пра яго “ Міхась Вераціла – з самародкаў на якіх і трымаецца наша зямля”.

    І гэта не проста словы. Судзіце самі: Міхаіл Уладзіміравіч летапісец свайго паселка, збіральнік этнаграфічных рэчаў, уладальнік цікавых калекцый ( як было сказана вышэй ен збірае грошы), таксама аўтографы знакамітых людзей ( у яго калекцыі есць аўтографы Івана Шамякіна, Уладзіміра Караткевіча, Ларысы Геніюш і шмат іншых) а яшчэ ен збірае кнігі. Менавіта апошнія пачаў збіраць яшчэ яго бацька майстар – чырвонадрэўшчык Уладзімір Вераціла. Без кнігі Міхаіл Уладзіміравіч не ўяўляе свае жыцце. І гэта адчуваецца. Амаль няма такой тэмы на якую б не магчыма было паразважаць з гэтым чалавекам. З самага дзяцінства яго прываблівалі апавяданні аб далекіх вандраваннях. Яго і сення цяжка застаць у хаце. “ Мясцовы краязнаўца”, - так завуць яго на паселку, а сідзячы у хаце краязнаўцам быць немагчыма.

     Уся Ваўкавышчына ўздоўж і поперак пройцдзена Міхаілам Уладзіміравічам. 20 нумар газеты “ Беларускі калекцыянер” за 2000 год прэтэндуе нават быць у кнізе рэкорду Гінэса, як газета аднаго аўтара ( копія газеты ).

     Вось што пішуць пра Міхася Верацілу ў гэтай газеце: “ Спадар Вераціла супрацоўнічае з нашай газетай літаральна з першых нумароў. Допісы яго заўжды цікавыя і захапляльныя.  Гэты нумар , № 20 прысвечаны беларускаму калекцыянеру Міхасю Вераціле і цалкам складзены з матэрыялаў падрыхтаваных ім жа”.

     Маючы рознабаковыя творчыя задаткі, а ен яшчэ і лепіць, і вырэзвае па дрэве ( краязнаўчыя музеі ў Воўпе і Гудзевічах аформлены Міхасем Вераціла. І праўда кажуць, калі чалавек таленавіты, ен таленавіты ва ўсім. На жаль есць толькі адзіны надрукаваны зборнік яго вершаў – “ Спакуса”. 

     Праз вершы яшчэ больш раскрываецца гэты чалавек са сваей філасофіяй жыцця ( любіць месца, дзе ты нарадзіўся, кожны дзень рабіць нешта добрае і несці гэта людзям, каб пакінуць пасля сябе добрыя ўспаміны).

Ты не лічы мае гады, зязюля,

Пражытую пустэчу не смакуй.

А калі справу добрую зраблю я

Тады паціху тройчы пракукуй.

Прайшлі гады ў пошуках, блуканнях

На ростанях – крываўнікамі рос…

На курганах з мінулым у спатканнях

Я гартаваўся, сумняваўся , рос.

Можа б калі забракала ў сэрцы крыху

Шчаслівейшым я быў бы на вяку…

Няхай па мне застанецца хоць крыху

Хаця б адно – патрэбнае “ку – ку”.

     Яшчэ мы знойдзем у гэтым зборніку вершы – жарты, а таксама вершы, прысвечаные жанчыне, каханню, сваім сябрам, знакамітым людзям. У сувязі з гэтым хочацца крануць яшчэ адну старонку жыцця Міхася Вераціла. Ен асабіста быў знаемы з Ларысай Геніюш. І тое, што яна называла яго сваім сябрам і нават сынам, сведчыць пра многае. Пра свае сустрэчы з Ларысай Геніюш Міхаіл Уладзіміравіч дзеліцца з чытачамі  на старонках часопісу “Маладосць” у № 9 за 1999 год. Яго апавяданне называецца “ Споведзь. Ларыса Геніюш пісала для мяне”.

     Што яшчэ ўраджвае пры сустрэчы з гэтым чалавекам дык тое, што Міхаіл Уладзіміравіч вельмі добра валодае беларускай мовай і толькі ею карыстаецца ў жыцці. “ Нельга любіць сваю Радзіму і ў той час не ведаць родную мову і не размаўляць на ей”, - так лічыць гэты чалавек. Цяжка з ім не згадзіцца. На мае пытанне: “ А што за каменчык у яго на шыі?” Ен адказаў: “ Гэта камень – сярдалік,  камень творчых людзей і доўгажыцелей,  мой талісман”.

     Хочацца пажадаць гэтаму , на першы погляд вельмі простаму, нічым быццам не прыкметнаму,  але на самой справе такому цікаваму, таленавітаму і неардынарнаму чалавеку, яшчэ доўгіх гадоў жыцця на карысць людзям. Свае апавяданне пра Міхася Верацілу хочацца закончыць яго ж вершам “ Жаданне”.

Пытаеш, ці многа мне трэба

Каб быць найбагатшым з людзей

Ці золата. Ці грошай, ці хлеба

Ці цьмяных, высокіх ідэй?

Мне трэба зямлі маіх продкаў

Чужынца каб бот не таптаў,

І гук маей мовы салодкай

Каб з мовай чужой не блытаў.

Мне трэба каб сонца парэзаць

Скрыгалікам тонкім на ўсіх

Мне трэба каб кветкамі бэзу

Усплывала ты ў снах дарагіх

Радзіма, - дзяўчына і маці

Няма за цябе даражэй!

     Міхась Вераціла – на самой справе славутае імя Бацькаўшчыны.

Тамара Міхайлаўна МАЗУР (Баўтрукевіч)

Нарадзілася 30 лістапада 1964 года ў вёсцы Лазы Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

У 1982 годзе закончыла Роскую сярэднюю школу і з сямнаццаці гадоў пачала працаваць лінатыпісткай у Гродзенскай узбуйненай друкарні.

У 1984 годзе Тамара Мазур пераехала на радзіму мужа ў Мінскую вобласць. Працавала загадчыцай кнігарні ў вёсцы Вішнявец Стаўбцоўскага раёна. Кіравала літаратурным аб’яднаннем “Аўтограф” пры Стаўбцоўскім адддзеле культуры.

У 1989 годзе завочна закончыла Мінскі кааператыўны тэхнікум па спецыяльнасці “таваразнаўца кнігі”, а ў 1998 г. – факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1989 года Тамара Мазур працуе ў розных выданнях: карэспандэнтам Стаўбцоўскай раённай газеты “Прамень”, аглядальнікам і рэдактарам аддзела Беларускай маладзёжнай газеты “Чырвоная змена”, адказным сакратаром “Центральной газеты”,  намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Переходный возраст”, рдактарам аддзела маркетынга Рэдакцыйна-выдавецкай установы “Літаратура і Мастацтва”.

У 2003 г. Тамара Мазур вярнулася на малую радзіму. Тут чатыры з паловай гады правацала рэдактарам адддзела маркетынгу і рэкламы ў Ваўкавыскай раённай газеце “Наш час”. 

У студзені 2008 г. пераехала ў Гродна, дзе па сёння працуе рэдактарам аддзела рэкламы ў рэгіянальнай газеце “Перспектива”.

Першы верш Тамары Мазур, па тым часе Баўтрукевіч, быў надрукаваны ў газеце “Піянер Беларусі”. Гэтае падлеткавае выданне скіравала яе да будучай прафесіі,  узнагародзіўшы пуцёўкай  у піянерскі лагер “Зубраня”, дзе былі арганізаваны заняткі ў “Школе юнага карэспандэнта”.

У восьмым класе Тамара пачала выпісваць “Беларускую маладзёжную газету “Чырвоная змена”, куды стала слаць свае вершы. Яны трапілі ў рукі  пісьменніка Алеся Масарэнкі. У першым лісце да юнай аўтаркі ён напісаў: “Душою і сэрцам Вы, безумоўна, – паэтка”. Праз дзесятак гадоў Тамара Мазур пазнаёміцца з Алесем Герасімавічам асабіста, стане актыўным удзельнікам масарэнкаўскай суполкі пры Доме літаратара ў Мінску і будзе лічыць яго сваім хросным бацькам у літаратурным жыцці.

Першая кніга Тамары Мазур «Спакуса траўня» выйшла  ў 1995 г. у выдавецтве “Полымя” у серыі "Бібліятэка часопіса “Маладосць”. 

У 2002 г. Тамара Мазур арганізавала выданне і стала ўкладальнікам калектыўнага зборніка літаратурнага аб’яднання “Аўтограф” пад назвай «Дзе расце сон-трава», куды ўключыла і сваю падборку вершаў.

У 2005 г. у выдавецтве “Беллітфонд” выйшла кніга «Ваўкавыск – радзімка Беларусі», куды ўвайшлі дзесятак вершаў і сем паэм Тамары Мазур.

У 2010 г. паэма Тамары Мазур “Споведзь адной душы”  трапіла ў кнігу «Женщины Гродненщины: прошлое, настоящее, будущее», выдадзеную Гродзенскай раённай жаночай арганізацыяй «Надзея» грамадскага аб’яднання  «Беларускі саюз жанчын» і аддзелам адукацыі Гродзенскага райвыканкама.

Талент Тамары Мазур не абыйшла ўвагай пісьменніца Ірына Шатыронак, якая надрукавала рэцэнзію на яе творчасць пад назвай “Я – жанчына” у сваёй кнізе “Слово о слове”, выдадзенай у Мінску ў 2012 г., а  таксама змясціла артыкул “Тамара Мазур – поэтесса из Гродно” на сайце www.litкritika.by

Дзесьці каля дзьвюхсот вершаў Тамары Мазур былі надрукаваны ў розных рэспубліканскіх і рэгіянальных газетах, у часопісах “Маладосць” і “Першацвет”, у гродзенскіх альманахах “Галасы” і “На Нёманскай хвалі”.

У скарбонцы Тамары Мазур –  падрыхтаваная да друку аўтарская серыя “Беларусачка”, якая складаецца з чатырох яе кніг “Спакуса траўня”, “Лабірынты”, “Лагода”, “Жыву, пакуль кахаю…”

Тамара Мазур з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Увесь яе прафесійны шлях звязаны з друкаваным словам – за наборным станком у друкарні, за прылаўкам у кніжнай краме, за пішучай машынкай і кампутарнай клавіятурай у рэдакцыях газет.

Яна не была прывязана да аднаго месца жыхарства, але і ў Стоўбцах, і ў Мінску, і ў  Ваўкавыску, і ў Гродне заўсёды заставалася і застаецца вернай паэзіі і журналістыцы.

А энэргію і сілу наша зямлячка чэрпае ад зямлі – на сваім лецішчы паблізу магутнага Нёмана, у старажытным і маладым Гродне.

Радуецца ўнучцы, для якой напісала вершаваную азбуку “Вучым літары па-беларуску”, а таксама дачцэ і сыну, што жывуць з ёю ў адным городзе і кіруюцца шляхам маці: праз творчасць – у свае прафесіі, звязаныя з фатаграфіяй, музыкай, кіно і, вядома, з узважаным словам.

Як жа без яго?

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.